Ліда рыхтуецца да Дажынак (фотарэпартаж)

|

На наступным тыдні ў Лідзе распачнуцца Дажынкі. Пакуль жа горад ліхаманкава рыхтуецца да прыёму высокіх гасцей са сталіцы.


Святочныя мерапрыемствы пройдуць у Лідзе 24-25 верасня. Жыхароў і гасцей Ліды чакаюць «горад майстроў», канцэртныя пляцоўкі, шэсце духавых аркестраў, рыцарскі турнір.

 

Можна будзе ўбачыць збудаваныя акурат да Дажынак Лядовы палац, лыжна-ролерную трасу.

 

Апагеем Дажынак стане цырымонія ўручэння прэмій пераможцам «Рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы Ўраджаю-2010 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам», запланаваная на абед у суботу.

 

У сувязі з прыездам кіраўніка дзяржавы на Лідчыне ўжо зараз прынятыя надзвычайныя меры бяспекі.

 

Падрыхтоўка Ліды да Дажынак – у фотааб’ектыве Яраслава Ванюкевіча.