Зануссі прыедзе ў Гродна

|

Савет Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы прыняў рашэнне прысвоіць вядомаму рэжысёру званне “Ганаровага прафесара ГрДзУ імя Янкі Купалы”. У суботу 9 кастрычніка ў 14.30 Кшыштаф Зануссі прачытае лекцыю “Стратэгія жыцця” ў актавай залі корпуса па вуліцы Леніна, 32.

 

Вялікі рыжэсёр зняў каля 40 кіна- і тэлестужак, многія з якіх атрымалі ўзнагароды на самых вядомых міжнародных кінафестывалях. Кшыштаф Зануссі вядзе рэжысёрскую працу ў тэатрах Польшчы, Італіі, Францыі, Нямеччыны і Расіі, паставіў 4 оперы ў Нямеччыне, Швейцарыі, Італіі і Францыі, зрабіў каля 30 пастановак на тэлебачанні Польшчы, Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі.

 

Прафесар таксама вядзе актыўную педагагічную дзейнасць, выкладаючы ў розных вышэйшых навучальных установах некалькіх краін свету.

 

Кшыштаф Зануссі з’яўляецца дарадчыкам па культуры Папы Рымскага.

 

Фільмаграфію рэжысёра можна паглядзець па спасылцы.

Здымак з www.enh.pl