У Мастоўскім раёне выпадкова павесіўся 8-мі гадовы хлопчык

|

Як паведаляе сайт гарадзенскай міліцыі, 7 лістапада Ілля разам са сваімі двума стрыечнымі братамі бавіў час непадалёк ад хаты ля сталоўкі.

 

Тут, на дрэве хлопцы стварылі “тарзанку”, на якой гойдаліся, адштурхоўваючыся нагамі ад трубаў цеплатрасы.

 

Ілля вырашыў пажартаваць: зрабіў з вяроўкі пятлю, пачапіў сабе на шыю, ды крыкнуў сваякам, што павесіцца.

 

У гэты момант у ногі хлопцу раптам кінуўся бадзялы сабака. Дзіцё саслізнула з трубаў і павісла на вяроўцы.

 

Сведкамі здарэння сталі пасажыры аўтобуса, які ехаў міма. Адна з яго пасажырак вызваліла хлопца з пятлі, але ўжо было позна.