“Няправільнае” свята Дзень Волі

|

У адмове, якую атрымалі актывісты партыі БНФ з Слонімскага райвыканкама, гаворыцца, што заяўка на правядзенне пікета аформлена няправільна. Па словах кіраўніка слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Івана Шэга, нават не тлумачыцца, у чым “няправільнасць” пададзенай заяўкі.

Пікет, прымеркаваны да ўгодкаў БНР, слонімцы планавалі правесці 22 сакавіка.

Таксама і Гарадзенскія ўлады не дазволілі гарадской арганізацыі партыі Беларускі Народны Фронт правесці ў горадзе святкаванне Дня Волі. Намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова ў пісьмовым адказе паведаміла,што мерапрыемства ў выглядзе ўрачыстага схода, прысвечанага гадавіне ўтварэння БНР на Савецкім пляцы правесці немагчыма ў сувязі з тым, што гэта мейсца не ўваходзіць у пералік ,зацверджаны гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў. Іншай думкі прытрымліваецца старшыня Гарадзенскай гарадской суполкі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: – Усе цудоўна ведаюць,што ўлады на праводзяць на Савецкай плошчы шматлікія масавыя мерапрыемствы, калі ж справа датычыць апазыцыйных партый-то дзейнічае нейкая незразумелая забарона. Радыё Рацыя

Паводле charter97.org