Татары з беларускім тэмпераментам

16 снежня Іўеўскія татары адзначылі свята Дзень Ашура – у гэты дзень мусульмане моляцца за ўсіх прарокаў. Мячэць у Іўі была амаль поўная – мясцовыя татары прыйшлі сюды з кошычкамі з рознымі смачнасцямі, якімі пасля абменьваюцца ў знак памяці за ўсіх памерлых родзічаў.


Які адбітак наклала больш чым 600-гадовае жыццё татар поруч з беларусамі?

 

Каран іўеўскія татары чытаюць з расейскім падрадкоўнікам – арабская мова даўно выйшла з ужытку мясцовых татар. Але сітуацыя зараз змяняецца – у Іўе прыязджаюць туркі і лівійцы навучаць арабскай мове татар, і дзяцей, і дарослых.

 

На татарскіх могілках кладуць штучныя кветкі – яскравы уплыў каталіцкай традыцыі.

 

А што захавалі татары Іўя са сваіх традыцый? Як жывуць з суседзямі? Як удалося адстояць мячэць, якая адзіная ў Беларусі не зачынялася за савецкім часам?

 

Слухайце рэпартаж з Іўя – Алесі Бяленік на радыё “Твой Стыль”.