Гарадзенскі калегіум абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

|

Першая спроба панарамнага асвятлення і аналізу падзеяў 19 снежня 2010 года, якія вызначылі бягучую палітычную сітуацыю ў Беларусі, будзе зробленая 7 красавіка ў Гродне на пасяджэнні дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіум”.


У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў дыскусіі – тэхналогіі дыскрэдытацыі апазіцыйных кандыдатаў, лёсы ўдзельнікаў Плошчы і адказы на пытанне – што рабіць сёння дзеля змены становішча ў краіне.

Удзельнікі дыскусіі: сацыял-дэмакрат Анатоль Сідарэвіч, журналіст Андрэй Пачобут, філосаф, выдавец ARCHE Валер Булгакаў, палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

Будзе прэзентаваны першы пасля Плошчы нумар часопіса ARCHE.

У нумары – некалькі дзесяткаў матэрыялаў, у тым ліку ўпершыню публікуюцца ўнікальныя здымкі падзеяў 19 снежня, зробленыя гарадзенцам Янкам Лялевічам.

 

Пасяджэнне дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіум”  адбудзецца заўтра ў  18.30 па адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

 

Фота з сайта http://news.21.by