У Гродне адбудзецца турыстычны кірмаш “Лета 2011”

|

Сёлетні сезон для гарадзенскага турыстычнага бізнесу выдаўся складаным.


Валютны крызіс прымусіў  беларускіх тураператараў, якія не маюць ліцэнзіі Нацбанка на прыём замежнай валюты, прадаваць пуцёўкі па курсе долара прыкладна ў 5 тысяч беларускіх рублёў.

 

Дазволіць сабе замежны адпачынак па такім кошце могуць дазволіць сабе далёка не ўсе.

 

“Твой стыль” звязаўся з намеснікам дырэктара гарадзенскай фірмы “Топ Тур” Аляксандрам Дзікевічам:

 

– Канешне, сітуацыя с валютай паўплывала на дзейнасць турыстычных фірм і нашу ў тым ліку.

 

Але Топ Тур мае валютную ліцэнзію. Дзякуючы гэтаму сітуацыя зараз больш-менш стабільная.

 

У нас людзі могуць набываць пуцёўкі або за валюту, альбо за беларускія рублі.

 

– Ці збіраецеся Вы браць удзел у турыстычным кірмашы?

 

– Так, мы збіраемся прадставіць на ім нашыя прапановы. У прыватнасці, авія-туры ў Турцыю, Балгарыю, Грэцыю і іншыя краіны.

 

Арганізатарам кірмаша “Лета 2011”, які будзе працаваць у выставачнай зале па вул. Э.Ажэшкі, 38, з’яўляецца ўпраўленне спорту і турызму гарадзенскага гарвыканкаму.

 

Практыка правядзення турыстычных кірмашоў становіцца ў Гродне традыцыяй. Сёлетняя выстава стане ўжо сёмай па ліку.

 

Па словах  галоўнага спецыяліста  аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма гродзенскага гарвыканкама Віталя  Братанюка, галоўная  мэта правядзеня сёлетняга турыстычнага  кірмаша – інфармаванне насельніцтва аб магчымых накірунках  адпачынку ў гэтым сезоне, дапамога ў арыентацыі ў коштах турыстычных паслуг, прадстаўленне іншай карыснай інфармацыю,  якая тычыцца турызма.

 

– Колькі турфірм возьмуць удзел у кірмашы?

 

– Так як мы бюджэтнікі, “разагнацца” асабліва няма куды.

 

Памяшканне для правядзення кірмаша нам бясплатна прадстаўляе аддзел культуры.

 

Так як памяшканне невялікае, мы можам размесціць не больш за 14 стэндаў аб адпачынку і турыстычных паслугах.

 

На кірмаш запрашаюцца як дзяржаўныя тураператары, такія як: Цэнтр Курорт, Каляда Тур, Гродна Тур і інш, так і прыватныя турфірмы: Спортінтур , Таксапарк, Топ Тур, Златтур і інш.

 

Яны будуць  прапаноўваць насельніцтву  адпачынак  па розных накірунках: гэта і актыўны адпачынак (сплавы на байдарках і г.д.), а таксама  экскурсійны і дзіцячы адпачынак.

 

Будуць прапаноўвацца туры  на папулярныя курорты Чарнамор’я, Балгарыі, дальніх краін-Турцыі, Егіпту,  і, зразумела, варыянты адпачынку ў Беларусі.

 

На здымку: удзельнікі міналагодняга турыстычнага кірмашу ў Гродне