Дзень друку ў Гродне адзначылі лёгкаатлетычнай эстафетай

Лёгкаатлетычная эстафета на прызы газеты «Гродзенская праўда» прайшла сёння на цэнтральных вуліцах горада.


Яе ўдзельнікі – студэнты і школьнікі Гродна, стартавалі ў 15.00 з пл.Тызенгаўза.

 

Эстафета складалася з 14 этапаў працягласцю ад 300 м. для дзяўчат і да 550 м. для хлопцаў.

 

Фінішавалі ўдзельнікі эстафеты таксама на пл.Тызенгауза.

>

Забег быў прысвечаны Дню друку, які адзначаецца сёння ў Беларусі.

 

Фота аўтара