На Гарадзеншчыне загінулі школьнікі

|

Учора ўвечары ў шпіталі памёр дзевяцікласнік, які кіраваў няспраўдым матацыклам. На вялікай хуткасці машына ўрэзалася ў сцяну гарадзенскай птушкафабрыкі. Спробы хлопцаў затармазіць матацыкл з дапамогай ног не дапамаглі.

Кіраўца і яго пасажыр – таксама дзевяцікласнік адной з гарадзенскіх школаў, у цяжкім стане былі адвезеныя ў шпіталь. Праз пяць гадзінаў кіроўца памёр. Як паведамляе прэс-служба гарадзенскага ДАІ, абодва хлопцы былі без шлемаў.

А ўвечары 1 красавіка ў Ашмянскім раёне пешахода-адзінаццацікласніка збіла машына. І ў гэтым выпадку ўратаваць жыццё хлопца не ўдалося.

фота з архіву prosto-free.livejournal.com