Расіяне актыўна набываюць кватэры ў Гродне

|

З лютага, калі быў зняты мараторый на продаж жытла іншым замежнікам, сярод кліентаў рыелтараў з’явіліся таксама грамадзяне суседніх краін. Іх прываблівае адносна невялікая плата за камунальныя паслугі і сам горад.


Гродзенскія рыелтары чакаюць зніжэння актыўнасці на рынку набыцця-продажу кватэр.

Ужо сёння пакупнікоў паменела.

Прычына ў дэвальвацыі рубля і ў тым, што банкі значна ўзнялі стаўкі па крэдытах.

Таму, калі сёння квадратны метр кватэры ў Гродне каштуе 750-800 долараў, то ў бліжэйшы час кошты павінны знізіцца.

 

Летам мінулага года квадратны метр каштаваў увогуле 650-750 долараў.

Двухпакаёвую хрушчоўку можна было набыць усяго за 24,5 тысячы долараў, аднапакаёўку – за 23 тысячы.

Прадаўцы гатовыя былі саступіць да 5 тысяч у.а.

 

Сёння ж  “двушка” каштуе ад 40 да 55 тысяч долараў, аднапакаёвая кватэра ў новабудоўлі – 35 тысяч, старой планіроўкі – 23-25 тысяч.

Па-ранейшаму самыя папулярныя – двухпакаёвыя кватэры.

Найбольш запатрабаваныя на рынку другаснага жытла ў Гродне кватэры на вуліцы Пушкіна.

 

Паводле http://grodnonews.by