Да паўночы 1-га ліпеня – па цяперашніх стаўках

|

Сёння беларуская мытня пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы. Гэта зроблена з мэтай максімальнага павелічэння колькасці працэдур па мытным афармленні легкавых аўто, якія ўвозяцца ў рэспубліку.


Ва ўсіх пунктах пропуску да 1 ліпеня будзе ўведзена кругласутачны альбо павялічаны час працы, арганізавана максімальная колькасць дадатковых рабочых месцаў, узмоцнены колькасны склад дзяжурных змен.

 

З 20 чэрвеня аўтаперавозчыкаў і прыватных асоб, якія вязуць з-за мяжы машыны, будуць афармляць на мяжы ў першую чаргу. Самае галоўнае – гэта прывезці аўтамабіль у нашу краіну і падаць дэкларацыю. Калі зрабіць гэта нават за некалькі хвілін да паўночы 1 ліпеня, то растаможаць машыну яшчэ па цяперашніх стаўках.

Па інф.www.radio.grodno.by