У польскім Слупску патрабуюць прыпыніць супрацоўніцтва з Гродна

|

Патрабаванні “Салідарнасці” звязаныя з вынікамі  красавіцкага візіту прадстаўнікоў улад Слупска ў Гродна.

Тады ўрадоўцы польскага горада сустрэліся з кіраўніком праўладнага Саюза палякаў Станіславам Сямашкам.

Сустрэчы з прадстаўнікамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у дэлегацыі не было.

Пазьней на інтэрнэт-старонцы афіцыйнага СПБ з’явілася інфармацыя, аб тым, што польскія госці дэкларавалі праўладнаму Саюзу палякаў падтрымку і абяцалі выступіць супраць увядзення палітычных і эканамічных санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.

Слупскія дэлегаты адмаўляюцца ад палітычных дэкларацый і падкрэсліваюць, што мэтай візіту ў Гродна было развіццю супрацоўніцтва ў галіне асветы.

Яны не выключаюць, што іх візыт мог быць выкарыстаны ў прапагандысцкіх мэтах.

Паводле TV-Słupsk, мэр горада ў адказ на зварот “Салідарнасці”, паведаміў, што візіт польскай дэлегацыі быў цалкам спланаваны беларускім бокам, і ён ацэньвае яго станоўча.

 

2 тыдні таму тлумачэнняў па гэтай сітуацыі ад мэра запатрабавала прадстаўніца гарадской рады ад партыі Грамадзянская платформа Анна Богуцка-Сковроньска, якая накіравала да Мацея Кабылінскага адкрыты ліст.

Нагадаем, Гродна падпісаў партнёрскую дамову аб супрацоўніцтве з уладамі Слупска 30 ліпеня 2010 года.

 

На фота: Пікет у Слупску

Фота з сайта http://www.tv-slupsk.pl/images/mat1.jpg