Рух па вуліцы Будзёнага спыніцца на 10 дзён

|

У сувязі з гэтым часова зненяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў.

Аўтобусы №№ 2, 3, 5, 14, 15, 16, 18, 19, 20, 37 будуць курсіраваць да чыгуначнага вакзала ў аб’езд Будзёнага па вуліцы Леніна і Ажэшкі.

 

Галоўны інжынер раённых цепласетак паведаміў, што неабходнасць спынення руху выклікана рамонтам 2 цеплавых камер.

Магістральная цеплавая сетка адной з іх пітае вялікую частку Гродна.

Дзеля яе рамонту неабходна зняць асфальтавае пакрыццё памерам  4х4 метры.

Калі ўлічыць шырыню вуліцы Будзёнага, то захаваць рух падчас рамонту проста немагчыма.