У Гродна гасцюе ружовы сімвал свету

|

Ружовы голуб – дастаткова рэдкая з’ява. Верагодна, птушка з’яўляецца прадстаўніком сямейства ружовых галубоў, якія занесеныя ў Міжнародную Чырвоную Кнігу.

 

Радзіма ружовага голуба – выспа Маўрыкія. Птушка мае далікатна-ружовую афарбоўку, цёмна-шэрыя крылы і чырвона-карычневы  веерападобны хвост. Аднак у “гарадзенскім” варыянце птушка такім хвастом не валодае.

 

У 1991 годзе колькасць ружовых галубоў зменшылася да 10 асобінаў. Дзякуючы таму, што гэты рэдкі від пачалі ўтрымоўваць у заапарках і запаведніках, у 2001 г. іх папуляцыя вырасла да 350 асобінаў. На сённяшні дзень, праўда, гэтая лічба значна зменшылася.

 

Адмыслоўцы сцвярджаюць, што гарадзенскі ружовы голуб не можа быць менавіта той самай птушкай, жыццё якой засцерагае міжнародная асацыяцыя. Водзяцца ружовыя галубы толькі ў Інданэзіі, на поўдні выспы Маўрыкія.

 

Хутчэй за ўсё, кажуць арнітолагі, гэта выведзеная парода хатняга голуба.