Фестываль індыйскай культуры можа адбыцца ў Гродне ў кастрычніку

|

Пасол наведаў гістарычныя помнікі горада, прадпрыемствы СЭЗ “Гроднаінвест”, універсітэт, а таксама сустрэўся з гарадскімі ўладамі і прадстаўнікамі бізнэса.

 

Ва ўніверсітэце пасол сустрэўся са студэнтам з Індыі, тэму навучання індыйцаў у ГрДУ ён працягнуў і падчас сустрэчы з уладамі ВНУ. Былі абмеркаваныя магчымасці павялічэння колькасць замежных студэнтаў ва ўніверсітэце і яго рэкламы ў Індыі.

 

Таксама пасол запрасіў афіцыйна прадставіць інвестыцыйныя магчымасці Гродна падчас сустрэчы з індыйскай дэлегацыяй у Мінску ў верасні.

 

Паводле Белта

Здымак Юры Іванюк, grsu.by