Дзе і як адпачыць 10 – 15 красавіка

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 10– 15 красавіка «Монстры супраць прышэльцаў» (ЗША, мультфільм, фантастыка). 10, 13-15 красавіка «Гатэль для сабакаў». Дзецям: (10.30) 11, 12 красавіка «Валл-І». Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 10 красавіка «Лёгкія паводзіны» (камедыя). 11-15 красавіка «Мільянер з трушчобаў». Кінаклуб «Ракурс» 10 красавіка «Мільянер з трушчобаў» (19.10). Сямейны кінасеанс: 11, 12 красавіка «Марлі і я» (12.00).

У кінатэатры «Космас» 10-13 красавіка «Тарас Бульба» (драма, Расія). Дзецям: 12 красавіка «Ніко. Шлях да зорак» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 10-16 красавіка «Захавальнікі», 10-16 красавіка «Каменная башка» (баявік, Расія). 14 красавіка (12.30) сустрэча з творчай групай кінастужкі «Навагоднія прыгоды ў ліпені». Дзецям: 12 красавіка «Дзецям пра звярат» (10.00).

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 10 красавіка (19.00) Мікалай Каляда «Гэта… каханне (Курыца)» (камедыя ў 2-х частках), 12 красавіка (19.00) А.П. Чэхаў «Чайка». 11 красавіка – Гран-пры фітнэс-клуба «Рубікон» па бодзібілдынгу і фітнэсу (пач. 14.00). Дзецям: 12 красавіка (12.00) Юлій Кім «Іван Царэвіч». Тэл.: 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 11, 14, 15 красавіка (10.00, 12.00) С.Клімковіч, П.Кандрусевіч «Кузуркіана» (опера насякомых). Тэл.: 74-59-30.

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 14 красавіка новая праграма групы J:Морс «Аквамарын» (пачатак 19.00), 22 красавіка артыст «Анашлагу» Генадзь Ветраў (пачатак 19.00). Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): з 10 красавіка выстава «90 год разам з краінай».

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Персанальная выстава мастака Андрэя Стурэйкі. Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): з 9 красавіка выстава «Веснавыя ўзоры».

Стары замак: Выстава матылькоў «Пырхаючыя кветкі».

Новы замак (Сенатарская зала): 10 красавіка а 14.00 адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Шобы.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага (вул. Савецкая, 25 уваход з вуліцы Калючынскай): Персанальная выстава Валянціны Краўчук «Саламяная рапсодыя» (мастацкія вырабы з саломкі) Тэл.: 77-20-86.

СТК (вул. Гагарына, 18/1): 11 красавіка – Баскетбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. «Гродна-93» – «Сож» (Гомель). Пачатак а 15.00.

Падрыхтаваў ТС