Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне

|

Час правядзення ўсіх экскурсій – з 11 да 14 гадзін.

 

Ігар Лапеха, адзін з арганізатараў:

Усе экскурсіі аб’яднаны адной тэматычнай лініяй – спробай рэканструяваць у нашай памяці аблічча Гародні, якую мы ўжо не пабачым…

Мы таксама спадзяемся пачуць ад удзельнікаў экскурсій магчымыя шляхі захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада.

Тэмы экскурсій:

24 верасня – “Гародня ў часе і прасторы”, месца збору – помнік Вітаўту каля брамы Новага замку (вул. Замкавая, 22).

25 верасня – “Страчаныя сады і паркі”, месца збору – каля ўваходу ў Дом Сувязі (вул. К.Маркса, 29).

1 кастрычніка – “Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX стст.”, месца збору – каля ўваходу ў рэстаран “Вена” (вул. Маставая, 37) паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода.

2 кастрычніка – “Страчаныя фальваркі”.

 

Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў ёй трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны тэлефон на адрас vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011.

Дакладнае месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам да 1 кастрычніка.

Калі колькасць жадаючых перавысіць колькасць пасадачных месцаў, то прыярытэт будзе аддадзены тым, хто заявіцца раней.

 

Фінальнае мерапрыемства ў межах Тыдня нефармальнай адуцкацыі ў Гродне – прэзентацыю адукацыйных праграм на 2011/2012 навучальны год – 2 кастрычніка правядуць Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініціятыў “Трэці сектар” і “ВІТ”.

Вітаўт Руднік, старшыня рады ГА “Цэнтр “Трэці сектар”:

У межах прэзентацыі будуць прадстаўленыя такія адукацыйныя праекты , як “Школа маладога журналіста-15”, “Універсітэт Залатога Веку” для сталых людзей, адукацыйная Экастудыя для эколагаў і людзей, якія цікавяцца экалагічнай адукацыяй, а таксама цыкл адукацыйных гурткоў для жыхароў горада – “Дом і сям’я”, “Здаровы лад жыцця”, “Гісторыя і культура Гродна”, “Магчымасці самаўдасканалення для маладых і дарослых” і інш.

Пад час прэзентацыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць запісацца на ўдзел у пазначаных адукацыйных праграмах, што будуць праводзіцца грамадскімі аб’яднаннямі ў Гродне на працягу 2011/12 навучальнага года.



Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а, пакой 38 (3 паверх). Пачатак а 15-ай гадзіне.

VI Тыдзень нефармальнай адукацыі – 2011 “Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё”  пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі.

 

Падрабязней пра Тыдзень можна даведацца на старонцы http://adukatar.net/?p=14796.

 

На фота: Экскурсію па Гродне праводзіць Андрэй Чарнякевіч

Фота Яна Лялевіча