Замест таннай вопраткі – фотаапараты, тэлефоны і пушніна

|

Супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў памежным пункце пропуска “Прывалка” затрымалі кантрабандны груз коштам 5 мільярдаў рублёў.


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністратыўнымі мытнымі правапарушэннямі Гродзенскай рэгіянальнай мытні затрымалі  грузавы MAN, які накіроўваўся праз  Беларусь з Літвы.

Паводле дакументаў, грузавік вёз у Казахскую фірму танную вопратку.

Аднак падчас дагляду, у цюках замест маек знайшлі каля 20 тон незадэклараваных тавараў.

Сярод вопраткі супрацоўнікі мытні знайшлі мабільныя тэлефоны, фотаапараты, відэакамеры, спартовы абутак, пушніну, біжутэрыю, абсталяванне для запісу кампакт-дыскаў.

Агульны кошт кантрабанды склаў каля 5 мільярдаў беларускіх рублёў.

 

Паводле http://www.belta.by

Фота з сайта  http://virtual.brest.by