Першы занятак юбілейнай ШМЖ-15 адбыўся!

|

Па выніках пяпярэдняй суразмовы з 48 было адабрана 30 чалавек. Кожны лічыў, што яму ёсць што сказаць і зрабіць у гэтай сферы, аднак асноўнымі крытэрыямі адбору, па словах Юліі, з’яўляліся цікавасць да жыцця гарадзенцаў, захапленне жыццём, жаданне праз слова адкрыць людзям свет.

Старшыня Рады ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік распавёў пра гісторыю праекта, дасягненні і надзеі, якія ўскладае  на навучэнцаў.

Далей былі прадстауленні журналістаў і супрацоўнікаў, якія на працягу наступных 8 месяцаў будуць дзяліцца з намі, маладымі журналістамі, сваімі ведамі і вопытам, накіроўваць і дапамагаць у рэалізацыі нашых задумаў – менеджэрка праграм арганізацыі Лана Руднік, куратары Алеся Бяленік і Анжэй Пісальнік, рэдактарка стужкі навінаў “Твайго стылю” Кася Крот.

 

Вясёлая і незмушоная працэдура знаёмства дазволіла новым вучням не толькі больш даведацца адно аб адным, але і выявіць творчыя здольнасці кожнага.

alt=”Image 16740″ >

 

Напрыканцы сустрэчы кожны напісаў сабе ліст “у будучыню”.

 

Па сканчэнні праекта мы атрымаем гэтыя лісты і зможам ацаніць, наколькі ўвасобіліся нашыя чалавечыя і журналісцкія мары і надзеі.

 

Здымкі Юліі Каляды