Весела сустрэлі Новы год

| Без катэгорыі

Многія гарадзенцы прыйшлі на галоўную елку горада пабачыць салют і паслухаць добрую музыку. Неба над галоўнай плошчай Гродна ў навагоднюю ноч зіхацела феерверкам.


Яркія і каляровыя агні ў небе можна было назіраць на працягу 10 хвілін. Пасля чаго госці і жыхары горада мелі магчымасць застацца на святочнай дыскатэцы ў кампаніі Дзеда Мароза і Снягуркі.

 

Здымак Яўгена Здановіча.