Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

|

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) выканаў пераклад Правілаў дарожнага руху (ПДР) на беларускую мову.


Аўтары перакладу прапанавалі дасылаць “канструктыўныя заўвагі і прапановы, накіраваныя на паляпшэнне зместу перакладу” (падрабязнасці тут).

 

Рэдакцыя “Праўніка” вітае такую ініцыятыву з боку НЦПІ. Таму мы хочам стварыць дыскусійную пляцоўку на базе “Праўніка” для збору найлепшых прапановаў па дасканаленні перакладу ПДР з іх наступным арганізаваным накіраваннем у НЦПІ.

 

Дыскусія будзе адбывацца на форуме “Праўніка” у раздзеле прысвечаным юрыдычнай тэрміналогіі. Непасрэдна на старонку дыскусіі можна перайсці па гэтай спасылцы.

 

Пра стаўленне гарадзенскіх кіроўцаў да правіл дарожнага руху па-беларуску чытай тут.