7 год турмы за карупцыю

|

Такім чынам Гродзенскі міжгарнізонны суд пакараў камандзіра вайсковай часткі.


Справа была распачатая пасля звароту мінскага прадпрымальніка, які хацеў арэндаваць 2000 квадратных метраў камунікацый гродзенскай вайковай часткі.

Камандзір палка акрамя арэнднай платы ў памеры 2000 еўра запатрабаваў у прадпрымальніка хабар у 800 долараў штомесяц.

Афіцэр быў затрыманы падчас атрымання хабару. Следчыя высветлілі, што за грашовую ўзнагароду камандзір часткі здаваў у арэнду не толькі памяшканні, але і вайсковую тэхніку, і салдат для пагрузкі. Палкоўнік з пакараннем нязгодны, таму падаў касацыйную скаргу.

Паводле http://charter97.org