З дому старшыні СВК скралі чучала афрыканскай львіцы і больш за 26 тысяч даляраў

|

Паслявізіту злачынцы старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву з Дзятлаўскага раёну акрамя чучала не далічыўся васьмі залатых вырабаў, жаночага гадзінніка, 26 тысячаў  640 даляраў ЗША, 30 еўра і амаль 4 мільёнаў рублёў.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў аператыўна вылічылі злодзея.
Цяпер 44-гадоваму рэцыдывісту пагражае пакаранне ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Здымак з сайта  http://www.vmiheikin.ru