За год у Гарадзенскай вобласці эколагі сабралі 491 кг выкарыстаных батарэек

|

Цяпер “шкоднае” смецце перададуць на ўтылізацыю за мяжу.


Як распавяла начальнік аддзела Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянціна Путро, пакуль нідзе ў Беларусі няма завода, які б перапрацоўваў выкарыстаныя батарэйкі.

Такую колькасць батарэек сабралі дзякуючы пілотнаму праекту, які запусцілі ва ўсіх інспекцыях вобласці ў пачатку 2011 года. Спроба аказалася ўдалай, а гэта азначае, што паспяховы досвед працягнут і ў 2012 годзе.

Спецыяльныя кантэйнеры для батарэек можна знайсці на прадпрыемствах і ў вялікіхкрамах.

 

Дарэчы, цяжкія металы (ртуць, свінец, магній, марганец, цынк), якія ўтрымліваюцца ў адпрацаваных батарэйках, гібельна ўплываюць не толькі на навакольнае асяроддзе, але і на здароўе людзей.

Калі такія рэчывы трапляюць у арганізм чалавека, у дарослых могуць пачацца праблемы з мочапалавымі органамі, а ў дзяцей – расстройства нервовай сістэмы.