Неасцярожныя паводзіны дзяцей на дарозе ў Гродне цудам скончыліся без сур’ёзных наступстваў

|

Дзевяцігадовага хлопчыка маці везла  ў школу. На левым тратуары вул.Свердлава ён убачыў аднакласніка. Мама прапанавала падвезці і гэтага хлопчыка і спынілася на ўзбочыне, не заўважыўшы, што ў гэтым месцы пешаходны пераход.

Не паспела жанчына павярнуцца да сына, які сядзеў на заднім крэсле, як той адкрыў левыя дзверы, выйшаў з машыны на праезджую частку. Хлопчый адыйшоў ад машыны на 1-1,5 метры, калі атрымаў удар люстрам сустрэчнай “Рэно”. Пацярпелы ўпаў на асфальт, а пазней паскардзіўся на боль у назе. Дактары вызначылі пералом пальца.

Другі інцыдэнт здарыўся на вуліцы Савецкіх памежнікаў. Гродзенец на “Пежо” з боку кальцавой развязкі набліжаўся да перакрыжавання з вуліцай Цітова.  Метраў за 15 да перакрыжавання, калі зялёны сігнал светлафора перайшоў у рэжым міргання, кіроўца ўбачыў хлопчыка 10-12 гадоў, які перабягаў дарогу. Каб пазбегнуць наезда, мужчына затармазіў, узяў улева і паспеў спыніцца.

Спужаны хлопчык упаў у 50 см ад пярэдняй часткі машыны, падняўся і збег.

Пра выпадак у ДАІ паведаміў сам кіроўца.

 

Паводле http://gaigrodno.by

Здымак з сайта http://www.kremenchug.ua