А!ФІШКА

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 30 студзеня – 4 лютага «Прывід Моллі Хартлі» (трылер, ЗША), 28 студзеня – 1 лютага «На скейце ад смерці» (баявік, ЗША), 3-4 лютага «Казкі на ноч» (камедыя, ЗША). Дзецям: 31 студзеня – 1 лютага «Казкі пра звяратак» (10.30). Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Космас» 30 студзеня – 2 лютага «Заўсёды кажы «так» (камедыя, ЗША). Дзецям: 1 лютага «Рукі прэч ад Місісіпі» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 28 студзеня – 1 лютага «Заселены востраў», 28 студзеня – 1 лютага «Дрэнная дзяўчына». Дзецям: 1 лютага «Прыгоды Аленкі і Яромы». Тэл.: 75-56-29.

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 30 студзеня (19.00) Жан Баціст Мальер «Тарцюф» (псіхалагічная саціра ў 2-х дзеяннях), 1 лютага (19.00) Мікалай Каляда «Гэта…каханне (курыца) » (камедыя ў 2-х дзеяннях), 31 студзеня (19.00) А.П. Чэхаў «Чайка» (прэм’ера, камедыя ў 4-х карцінах). Дзецям: 1 лютага Ніна Віленчык «Мароз Іванавіч» (12.00). Тэл.: 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 28-30 студзеня «Гары Потэр і палонная ледзянога замка» (10.00, 12.30), 1 лютага «Кот Васька і яго сябры» (12.00). Тэл.: 74-59-30.

Канцэртная зала філармоніі (вул.Гарнавых, 17): 5 лютага Парадысты тэатру «Дети Винокура» Любоў Багачова і Уладзімір Жукаў. Пародыі на вядомых артысттаў эстрады, тэатру і кіно (19.00). Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): фотавыстава «Усхваленне будучыні» (Францыя). Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): персанальная выстава мастака Алега Скавародка (Віцебск); Персанальная выстава Алы Сілівончык (Мінск).

Галерэя «Універсум» (галоўны корпус ГрДзУ, вул.Ажэшкі, 22): выстава работ студэнтаў факультэта мастацтваў «Камертон».

Для аматараў спорту

Лядовы палац спорту (вул. Камунальная, 3А): Хакей. Адкрыты чэмпіянат Беларусі. Экстраліга. 30 студзеня «Неман» (г. Гродна) – «Металургс» (г. Ліепая, Латвія). Пачатак 18.30. 1 лютага «Неман» (г. Гродна) – «Огре» (г. Рыга, Латвія). Пачатак 13.00.

Падрыхтаваў ТС