Пенсіянер дапамог затрымаць вінаватага ў ДТЗ кіроўцу

Пільнасць выпадковага сведкі дазволіла супрацоўнікам ДАІ знайсці вінаватага кіроўцу ў той жа дзень.

66-гадовы пенсіянер знаходзіўся ў сваёй “Рэно” і добра бачыў як “Пежо”, кіроўца якой рухаўся то наперад, то назад, ударыў аўтамабіль той жа маркі.


ДТЗ адбылося на стаянцы каля міні-рынка па вуліцы Паповіча.

Вінаваты з’ехаў з месца здарэння, аднак марку і рэгістрацыйны нумар ягонага аўто запомніў выпадковы сведка.

Ён дачакаўся, пакуль вернецца кіроўца пацярпелага “Рэно” і перадаў дадзеныя яму.

 

Парушальнік тым часам паставіў машыну ў гарад на зав. Перамогі.

Калі супрацоўнікі ДАІ прыйшлі да яго дамоў, ён быў нападпітку (1,1 праміле ўтрымання алкаголю ў крыві).

Кіроўца спрабаваў апраўдацца, што выпіў 150 грамаў гарэлкі за вячэрай.

 

У любым выпадку цяпер ён пазбавіцца правоў і атрымае шматмільённы штраф.

 

Паводле http://gaigrodno.by