У Гродне захаваецца пераважна цёплае надвор’е. У вобласці магчымыя замаразкі на глебе

Паводле прагнозу Гроднааблгідрамету на 28 мая – 3 чэрвеня, гарадзенцаў чакаюць  кароткачасовыя дажджы, прахалодныя ночы і параўнальна цёплыя дні. Найхаладней будзе ў сераду.


Майскае надвор’е звычайна няўстойлівае. Пра гэта сведчаць і шматгадовыя назіранні Гродзенскіх сіноптыкаў. Так, паводле кліматычных дадзеных за перыяд з 1945 года максімальная тэмпература паветра ў Гродне 28 мая фіксавалася ў 1958 годзе (+31), а ў 1975 годзе ў гэты дзень было толькі +1.

 

У бліжэйшую ноч у Гродне чакаецца +9…+11, пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў.

Днём 29 мая воблачнасць павялічыцца, кароткачасовы дождж, магчымая навальніца.

Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с, тэмпература паветра +21…+23.

 

У ноч на 30 мая – воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці – кароткачасовыя дажджы, у некаторых месцах – навальніцы. Вецер паўночна-заходні  5-10, парывамі да 14 м/с, тэмпература паветра +5…+10.

Днём 30 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, паветра прагрэецца толькі да +13…+18.

 

У ноч на 31 мая чакаецца +2…+7, месцамі па Гродзенскай вобласці  –  замаразкі на глебе да 0…-1.

Днём 31 мая пераменная воблачнасць, у асобных раёнах кароткачасовы дождж, вецер няўстойлівы 4-9 м/с. Тэмпература паветра+14…+19.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў у першы дзень лета ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці – кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +4…+9, днём +16…+21.

 

2 чэрвеня таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, тэмпература ўначы +7…+12, днём +14…+19.

3 чэрвеня ўначы будзе +4…+9, днём +16…+21, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

 

Здымак http://beautiful-ukraine.blogspot.com