Прэзентацыя ўнікальнай кнігі пра вайну

|

Адбылася прэзентацыя новай кнігі «Гарадзенскай Бібліятэкі» – «Нёманскі фронт. 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка».


 Аўтар манаграфіі – Дзмітрый Люцік, гарадзенскі гісторык.

 

Для прысутных, як калісьці і для аўтара кнігі, некаторыя моманты тых  ваенных ліпенскіх дзён сталі адкрыццём. Аб тым, што пад Гродна ў фартах хаваліся савецкія салдаты, а сітуацыя нагадвала Брэсцскую крэпасць напачатку вайныі, аб тым, як ішлі нямецкія танкі па Сапоцкіну, як трапілі ў акружэнне савецкія салдаты, а гэтым часам поўным ходам ішла аперацыя «Баграціён», аб гераізме простых людзей, якія ва ўмовах голада і пазбаўлення, умудраліся яшчэ і адбівацца ад ворагаў, распавядая новая кніга.

 

align=”left” >Аўтар манаграфіі – Дзмітрый Люцік, таленавіты гарадзенскі гісторык, старанна збіраў звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў. Таксама ў аснову кнігі ляглі ўспаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы ды сакрэтныя данясенні.

 

Асаблівасць і незвычайнасць гэтай кнігі ў тым, што аўтар аналізуе не толькі  савецкую, але і нямецкую праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны ў Гродна. Як зазначаў адзін з прысутных загадчык кафедры археалогіі ГрДзУ імя Янкі Купалы С. А.Піваварчык: 

 

– У нас, на жаль, не вельмі распрацавана тэма ваеннай антрапалогіі. І гэтая манаграфія – добры і станоўчы прыклад  распрацоўкі гэтай тэмы. Кніга з’яўляецца адной з першых і поўных выданняў, прысвечаных Другой сусветнай вайне ў нашым рэгіёне.

 

Сапраўды, рэгіянальная ваенная гісторыя патрабуе  пільнага вывучэння. Аб чым і казаў аўтар кнігі  Дзмітрый Люцік, адказваючы на пытанні прысутных. Падзяліўся ён і сваімі планамі аб далейшай працы на ніве гарадзенскай ваеннай гісторыі – існуюць пэўныя праблемы па ўшанаванню людзей, якія загінулі ў баях пад Гродна.

 

Напрыклад, нідзе ў даведніках няма ўзгадкі пра 74 чалавека, якія былі забітыя падчас сутычкі з немцамі каля нашага горада. Яны, як быццам бы, некуды зніклі, але ж людзі гэтыя былі, жылі і паміралі, як героі. Працы ў гэтым напрамку яшчэ шмат, бо памяць патрабуе ўдакладнення…

 Фота аўтара