“Міцубісі” пратараніў краму

|

Міліцыя спрабуе высветліць асобу пасажыркі, якая цяжка пацярпела ў аварыі.


Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, аварыя адбылася ноччу 5 жніўня на вул. Ткацкай.

 

П’яны кіроўца на вялікай хуткасці выехаў на вуліцу Савецкіх Пагранічнікаў і памчаў у бок Ласосна. Па дарозе машына вылецела з дарогі і ўдарылася ў кут крамы.

 

І кіроўца і яго пасажырка не былі прышпіленыя і з траўмамі былі адвезеныя ў шпіталь.