Кур’ёзныя запрашэнні вывучаць польскую мову з’явіліся ў гродзенскіх тралейбусах

| Без катэгорыі

Ад герба сучаснай Польшчы яго адрознівае адсутнасць каралеўскай кароны.

Розніца, якую хутчэй за ўсё не заўважылі рэкламшчыкі, для сапраўдных палякаў з’яўляецца прынцыповай. «Народная Польшча» часоў Ярузэльскага альбо Гамулкі звязаная для іх перш за ўсё з саветызацыяй, перманентным эканамічным крызісам і рэпрэсіямі ў дачыненні да іншадумцаў.

 

 

«Polska macierz szkolna» — традыцыйная польская адукацыйная арганізацыя, якая налічвае больш за 100 гадоў гісторыі, займалася актыўнай дзейнасцю, асабліва ў міжваенны перыяд. У Гродне арганізацыя аднавіла чыннасць з набыццём Беларуссю незалежнасці.