У Гродне махляры арганізавалі тэлефонную піраміду

|

Шасцёра аферыстаў ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў за невялікае ўзнагароджанне ўгаворвалі людзей аформіць на свой пашпарт тэлефон у растэрміноўку, піша tutgrodno.com .


Ахвярамі махляроў у большасці былі аматары выпіць і без пэўных заняткаў людзі.

Тэлефоны забіралі аферысты, а крэдыт ніхто не выплочваў.

 

Схема дзейнічала па прынцыпе піраміды: пацярпелым за ўзнагароду прапаноўвалі прывесці наступную ахвяру.

 

Даказана 50 эпізодаў махлярства на амаль 100 мільёнаў рублёў.

Акрамя гэтага злачынцы скралі банкаўскую картку і грошы з яе, а таксама вынеслі грошы з кватэры.

 

Арганізатары атрымалі па 5 гадоў пазбаўлення волі, а іх “кліентам” давядзецца выплочваць крэдыты за набыццё мабільных тэлефонаў, бо дамовы яны афармлялі добраахвотна.

 

Здымак http://tutgrodno.com