Гродзенскі мясакамбінат стаў лаўрэатам конкурса “Спазнай Беларусь”

|

Сябры журы X нацыянальнага турыстычнага конкурса назвалі турыстычны комплекс “Каробчыцы”, які належыць мясакамбінату, лепшым у намінацыі “За развіццё ўязднога і ўнутранага турызму”.


Арганізатары конкурса, Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме, адзначылі таксама замкавы комплекс “Мір”, які стаў дыпламантам у намінацыі “Лепшы аб’ект культурнага турызму”. Пераможцам у гэтай намінацыі стаў гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

 

Лідскі райвыканкам атрымаў грамату “За ўнёсак у развіццё беларускага турызму”.

Сярод лепшых мерапрыемстваў адзначаны “Фестываль кветак”, які традыцыйна ладзіцца ў Жалудку.

 

Паводле http://www.belta.by  

Здымак http://www.usebelarusy.by