“Капліца не помнік, можна перарабляць…”

|

Да Марфінскай царквы цяпер дабудоўваецца маштабная апсіда з сілікатных блокаў. Дабудова не толькі скрадае частку гістарычнага выгляду капліцы, але і “паглынае” сабой некаторыя старыя пахаванні: зараз яны фактычна знаходзяцца ўнутры царквы.

Як паведаміла адказная спецыялістка па ахове спадчыны Гродзенскага гарвыканкама Таццяна Біліда, капліца не з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. Таму яе перабудова застаецца на сумленні ўласніка (РПЦ). Аказваецца, на старых праваслаўных могілках да помнікаў залічылі толькі магілу генерала Ланскога (1814 г.) ды… некалькі стандартных помнікаў салдатам чырвонай арміі 1950-х.

Марфінская царква пабудаваная ў 1846-48 гг. у стылі позняга класіцызму, свой канчатковы выгляд набыла ў 1867 г. Адным з яе фундатараў з’яўляўся Іркуцкі архіепіскап Ніл, каб пахаваць там цела сваёй маці.

Самі ж старыя праваслаўныя могілкі, як мяркуюць даследчыкі, узніклі недзе на пачатку ХІХ стагоддзя. На іх пахавана багата вядомых дзеячоў горада: медыкі, архітэктары, вайскоўцы, гісторыкі, дзеячы беларускага нацыянальнага руху.

 

Фота Яна Лялевіча