Касметычныя працэдуры для Леніна

|

Рэканструкцыя плошчы Леніна доўжыцца ўжо даўно.

Выкладзеная на плошчы плітка ўжо даўно з’яўляецца прадметам кпінаў гарадзенцаў.

Блогеры нават пачалі абмеркаванне, ці не пайшла з’эканомленая плітка на тое, каб дабудаваць за аблвыканкамам шыкоўны басэйн з саўнай і трэнажорнай залай для чыноўнікаў.

Але Леніну скардзіцца на ўлады не выпадае. Няхай і не да дня народзінаў, але пастамент яму падновяць.

Гэта ж святое…

Фота Юліі Катаржынскай