На свіслачскім судзе вісіць перавернуты сцяг

| Без катэгорыі

Перавернуты дагары нагамі сцяг – не самая рэдка з’ява ў сённяшняй Беларусі. У Гродне такі сцяг быў неяк заўважаны на будынку ўніверсітэта, а гэтай вясной побач з будынкам “Белгазпрамбанка” замест расійскага быў вывешаны чамусці сербскі сцяг.

Дарэчы, вексілалогія – гістарычная дысціпліна, што займаецца сцягамі – тлумачыць перавернуты сцяг, як знак трагедыі або вялікай бяды, прайгранай вайны, просьбы аб дапамозе. Дыпламатычны этыкет лічыць такое вывешванне сцяга знявагай.