Новая выстава ў музеі гісторыі Гарадніцы

|

“Каляды”, “Гуканне вясны”, “Вялікдзень”, “Купалле”, “Жніво”, “Багач” – змест кожнага з гэтых святаў  адлюстроўваюць вырабы з саломы, вышыўкі, гліняныя цацкі, роспіс па шклу, тканыя вырабы, выцінанкі…

Напрыклад, фігуркі птушак і жывёл з саломы і гліны ўвасаблялі ідэю ўрадлівасці і сямейнага дабрабыту.

 

Акрамя вырабаў, якім ужо не адзін дзесятак гадоў, экспануюцца і творы сучасных майстроў.

Напрыклад, калектыўны твор студыі мастацкай вышыўкі пад кіраўніцтвам А.Кавалеўскай “Жаўрукі прыляцелі”, выцінанкі С.Муліцы.

 

Наведаць выставу можна па адрасе вул.Ажэшкі, 37 з 10 да 18 гадзін акрамя нядзелі і панядзелка.

 

Паводле http://kult.grodno-region.by