Гродзенец скраў кнігу казак і сам прыйшоў у міліцыю

|

З гарадзенскай кнігарні па вуліцы БЛК мужчына вынес выданне “Дзіцячыя і хатнія казкі” коштам больш за 2 мільёны.


Кнігу неаднаразова судзімы злодзей прадаў на адным з гарадскіх міні-рынкаў.

Праз пару месяцаў мужчына сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў крадзяжы, які патлумачыў моцным жаданнем выпіць.

За гэты час прадаўцы не заўважылі знікнення дарагога выдання братоў Грым і заявы ў міліцыю не паступала.

 

Паводле http://vgr.by

Здымак http://www.nmagape.ru