Крыж Еўфрасінні Полацкай убачаць гродзенскія вернікі

Праваслаўную святыню даставяць у Дзень памяці ахвяр Вялікай айчыннай вайны. На працягу трох дзён, да 25 чэрвеня, прадстаўнікі духавенства, якія будуць суправаджаць рэліквію, аб’едуць усе 14 памежных заставаў. Крыж Еўфрасінні таксама будзе выстаўлены ў Пакроўскім саборы ў Гродна, калі кожны вернік зможа дакрануцца да святыні.

У маі мінулага году па ўчастку дзяржаўнай мяжы ў зоне адказнасці Гродзенскага памежнага атрада прайшоў крыжовы шлях з Жыровіцкай іконай Божай Маці.

На здымку – фрэска са Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра ў Полацку