“Ружовы слон” запрашае на трэнінг

У нядзелю 10 лютага “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” правядзе трэнінг па асаблівасцях працы валанцёраў з дзецьмі-сіротамі і дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Ініцыятарам правядзення стала гарадзенская ініцыятыва па працы з дзецьмі-сіротамі “Ружовы слон”.


Андрэй Голец, кіраўнік ініцыятывы:

 

“Галоўная мэта трэнінга – навучыць валанцёраў асобным момантам дзіцячай псіхалогіі і працы з асаблівымі дзецьмі (дзецьмі-сіротамі і дзецьмі-інвалідамі).

 

Дзякуючы трэнінгу мы хочам прыцягнуць і заахвоціць новых валанцёраў да працы з дзецьмі, у тым ліку і складанымі.

 

Важным момантам для мяне асабіста стане сплачэнне ініцыятывы “Ружовы слон”. І канешне, сярод іншага, гэта цікавае і карыснае правядзенне часу. Запрашаем усіх ахвотных!”

 

Трэнінг адбудзецца 10 лютага па адрасе: вул.Будзёнага 48А, п.79. Пачатак: 10.00.

 

Здымак прадстаўлены ініцыятывай “Ружовы слон”