На беларуска-польскай мяжы згарэла фура

|

Грузавы аўтамабіль DAF 2006 года выпуска належыў польскай фірме і вёз аўтазапчасткі ў Расію, паведаміла прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.


У момант узгарання ў нядзелю ўвечары фура знаходзілася на грузавым тэрмінале пункта пропуску “Бераставіца” і афармлялася на ўезд у Беларусь.

Як толькі з’явіўся агонь, афармленне аўтамабіляў спынілі, некаторыя з іх эвакуявалі.

Кіроўцы спрабавалі збіць полымя падручнымі сродкамі, але гэта не дало вынікаў.

 

Пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС.

Машына выгарэла, груз цалкам знішчаны.

 

 

Памер шкоды вызначаецца.

 

Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, а менавіта – кароткае замыканне электраправодкі.

 

Здымак http://112.by