Замест чырвонай зоркі – анёл. У музеі Януша Паруліса адкрылася выстава пра тое, як гарадзенцы адзначалі Каляды

Гарадзенскі калекцыянер Януш Парулiс прапануе вярнуцца ў яго дзяцінства і паглядзець, чым Каляды і Новы год некалькі дзесяцігоддзяў таму адрозніваліся ад сённяшнiх. А таксама паглядзець, чым упрыгожвалі галоўны элемент традыцыі снежаньскіх святаў – елку.

Гарадзенскi рок-гурт “TheSun band”: Мы іграем на вуліцы, каб стаць вядомымі

Для маладога гарадзенскага гурта “TheSun band” выйсці на вуліцу ўсё роўна як сыграць канцэрт у вялікім горадзе. 

Гіртс Карлсанс: Калі “Нёман” не разлічыцца да 1 верасня, мой агент дашле лісты ў ФІФА і УЕФА

|

Над гарадзенскім “Нёманам” навісла пагроза зняцця ачкоў у чэмпіянаце краіны. Старшыня гарадзенскага клуба Іван Варсовiч распавёў “Прессболу” аб прычынах турботы гарадзенцаў.

“Нёман” не паспеў вярнуць доўг былому гульцу: Карлсанс адправіў ліст у УЕФА

|

Латвійскі нападаючы Гіртс Карлсанс, які ў 2014 годзе выступаў у гарадзенскім “Нёмане”, так і не дачакаўся сваіх заробленых грошай. Як і абяцаў, ён адправіў ліст у УЕФА.

Гарадзенскі дзіцячы хоспіс: “Усе дзеці нашы, і мы ўсім хочам дапамагчы”

|

У Гарадзенскім дзіцячым хоспісе поўным ходам ідуць будаўнічыя працы – там ствараюць адмысловы сэнсарны пакой для цяжка хворых дзяцей. Але гэта толькі частка з агромністай колькасці працы, якую ўзялі на сябе работнікі і валанцёры.

“Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ” разышліся безгалявой нічыёй

|

Пасля невялікай міжнароднай паўзы аднавiўся чэмпіянат Беларусі па футболе. У нядзелю, 13 верасня, гарадзенскi “Нёман” правёў гульню ў Жодзіне, дзе згуляў унічыю з мясцовым “Тарпеда-БелАЗ” 0:0.

“Футбольны марафон” зблізіў гарадзенцаў

|

У рамках тыдня футбола ў Беларусі арганізацыя “Карпарацыя спорту” сумесна з Гарадзенскай Федэрацыяй Футбола і ФК “Нёман” 19 верасня правялі ў Гродне “Футбольны марафон”.

Гарадзенскі пенсіянер ратуе набытую рыбу ў гарадскім фантане

|

Гарадзенец дзед Віталь мае за сваімі плячыма пяцідзесяцігадовы стаж у рыбалцы. Апошнім часам узрост ужо не дазваляе хадзіць на любімы Нёман. Пенсіянер вырашыў выкруціцца з сітуацыі незвычайным чынам. Ужо другі тыдзень ён купляе рыбу на рынку і запускае яе ў адзін з фантанаў горада.

Яўген Якуш напярэдадні сусветнага турнэ вярнуўся ў Гродна: пра яго адразу папаўзлі новыя чуткі

Не паспеў вядомы танцор вярнуцца ў Гродна, як пайшлі новыя чуткі пра яго прыватнае жыццё. На апошніх гастролях у Літве Яўгена Якуша заўважылі ў кампаніі вядомай літоўскай спявачкі Беаты. Цікава, што на гэты конт думае муж прыгажуні?

Ведай сваіх: гісторыя хакея ў Гродне

|

Прынята лічыць, што першы ў гісторыі беларускага хакея матч адбыўся зімой 1940 года ў Брэсце. На гульню прыехалі студэнты мінскага інстытута фізкультуры. Пачынаючы з восені 1939 года, калі савецкая ўлада распаўсюдзілася на Заходнюю Беларусь, выезды спартсменаў-“усходнікаў” з паказальнымі выступленнямі ў Гродна, Брэст і Беласток неслі строга ідэалагічную падаплёку. Натуральна, яны там перамагалі. Не сказаць, што прыезджыя былі сур’ёзнымі супернікамі. Справа ў тым, што на той момант у Заходняй Беларусі практычна не засталося спартсменаў, ды і людзям было не да гульняў.