Напярэдадні фестывалю нацыянальных культур у адрэстаўраванай кірсе адкрыюць канцэртны сезон

|

Першы канцэрт пасля рэстаўрацыі інтэр’ераў лютэранскага храма пройдзе 3 чэрвеня, наступны – 4 чэрвеня. Яны адкрыюць чарговую серыю дабрачынны канцэртаў. А ўжо ў ліпені тут адбудзецца другі міжнародны фестываль арганнай і камернай музыкі.

Малады рэстаўратар фотаздымкаў з Гродна дадае гісторыі колеру

Яшчэ чатыры гады таму Ягор не думаў, што будзе займацца рэстаўрацыяй фатаграфій. Гарадзенец нават не ведаў, што такі занятак існуе і тым больш не думаў, што на гэтым можна зарабляць. Яго незвычайнае хобі з’явілася зусім выпадкова.

Пагодная чахарда: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні ў Гродне будзе пераменлівае надвор’е, воблачна з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-8 градусаў цяпла, днём — 12-19 градусаў са знакам плюс.

Горнік-джып або сіцібайк? Гарадзенскія велаэксперты раяць, як абраць ідэальны ровар

Веласіпед, як і вопратку, трэба падбіраць індывідуальна, упэўненыя бывалыя веласіпедысты. Як не заблытацца ў разнастайнасці тэхнічных прымочак і выбраць ідэальнага двухколавага сябра – Гродзенскаму зялёнаму парталу расказалі раварысты са стажам Сяргей Нікулін і Іван Найдзёнаў.

Ноч музеяў 2016: Новы замак запрашае на “Сны ў майскую ноч”

|

Наведаць усе экспазіцыі Старога і Новага замкаў, паўдзельнічаць у квэсце, наведаць сінемасалон і фотаатэлье, пакаштаваць веганскую ежу і паслухаць эксперыментальную музыку можна будзе 20 мая на сёлетняй Ночы музеяў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.

Як нам упарадкаваць даліну Ласасянкі. Частка ІІІ: рэстаран на месцы млына

У другой частцы шпацыру па Кунстава мы развіталіся ля рэштак мануфактур, якія, як аказваецца, праіснавалі як мінімум да канца ХІХ ст., хаця і ў выглядзе руін. Далей Ігар Лапеха вядзе нас на верхнюю тэрасу над Ласасянкай. Адсюль адкрываецца цудоўны від, праўда, прыкрыты лістотай шматлікіх дрэў. Удалечыні – недзе каля кіламетра, бачна ваданапорная вежа, каля якой пачалася наша экскурсія.

Тры спектаклі і гадзіна размовы. Другая тэатральная гасцёўня прайшла ўтульна і з душой

Другая тэатральная гасцёўня, што адбылася 12 мая, прайшла з невялікай колькасцю гледачоў, але ў вельмі цёплай атмасферы. Пасля прагляду трох міні-спектакляў гарадзенцы яшчэ больш за гадзіну размаўлялі з госцем імпрэзы рэжысёрам Міхаілам Лашыцкім. Як зазначыў Аляксандр Цебянькоў, адзін з арганізатараў мерапрыемства, гэтым разам гасцёўня насамрэч сабрала сапраўдных аматараў і сябраў тэатра.

Сяргей Саладоўнікаў застаецца ў “Нёмане”

Пацвердзілася інфармацыя, што гарадзенскі спецыяліст Сяргей Саладоўнікаў застанецца ў структуры “Нёмана”. Толькі ўжо не на пасадзе галоўнага трэнера асноўнай каманды, а на пасадзе трэнера па навукова-метадычнай рабоце. Раней гэтая пасада ў клубе лічылася вольнай.

Гарадзенскія лютэране выступілі за перапахаванне парэштак з раскапаных у Мінску нямецкiх могілак

Некалькі дзён таму ў Мінску пры пашырэнні адрэзка вуліцы Лібкнехта ў раёне Лютэранскага сквера – былых нямецкiх могілак – былі знойдзеныя парэшткі людзей. Гараджане і журналісты дамагліся, каб працы спынілі, а лютэране Гродна ў сваю чаргу выступiлi за перапахаванне парэшткаў.

Вікінгаў у Гродне не будзе – экспедыцыю перанеслі на лета

З-за недахопу ўдзельнікаў рэканструктары былі вымушаныя перанесці экспедыцыю ад берагоў Гродна да Балтыкі. Дракар “Яцвяг” з’явіцца на Нёмане не раней за ліпень.