Як я правёў лета: Працоўны адпачынак у Анапе

Блізіцца завяршэнне лета. У гарадзенцаў сканчаюцца адпачынкі і канікулы, і ў хуткім часе ўсе прыступяць да сваёй працы і вучобы. Каб захаваць прыемныя ўспаміны пра лета, “Твой стыль” пачынае цыкл матэрыялаў, прысвечаных адпачынку гарадзенцаў.

Параза “Нёмана” у матчы з “Віткавіцэ”: як гэта было

|

Чарговы матч у Лізе Чэмпіёнаў для падапечных Мілаша Голаня скончыўся паразай. 30-га жніўня хакеісты “Нёмана” у сябе дома саступілі чэшскаму “Віткавіцэ” з лікам 0:2.

Бясплатная каўбаса і зніжкавыя карты: у Гродне адкрылі першы гіпермаркет “Гиппо”

|

Новая буйная крама, зніжкавыя карты і бясплатная каўбаса нават у працоўны час буднага дня прыцягнулі натоўп гарадзенцаў у новы гандлёвы цэнтр Old City.

Гісторыі з лета: Малады гарадзенец уключаецца ў працэс рэабілітацыі і знаёміцца з казлом Сямёнам

“Твой стыль” працягвае публікаваць запісы з дзённіка маладога гарадзенца, які трапіў па рашэнні бацькоў у рэабілітацыйны цэнтр для алкаголікаў і наркаманаў. Альберт пазнаёміўся з новымі сябрамі і ўключаецца ў працэс рэабілітацыі.

У першым хатнім матчы “Нёман” нанёс паражэнне “Гомелю”

|

У Гродне прайшоў першы матч адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. У вельмі ўпартай барацьбе хакеісты “Нёмана” ўзялі верх над гомельскай дружынай з лікам 2:1.

Ад старога будынка на Маладзёжнай застанецца толькі фасад, затое дабудуюць трэці паверх

|

У хуткім часе ў Гродне знікне чарговая стогадовая пабудова. Ад старога жылога дома №3 па вуліцы Маладзёжнай плануюць пакінуць толькі фасад.

Будзь у тэме: прыйдзі на 700 матч “Нёмана” у касцюме

|

Прайшло шэсць гадоў з таго моманту, як гарадзенскі “Нёман” пераадолеў мяжу ў 500 матчаў. Не паспелі азірнуцца, як ужо ідзе чарговы юбілейны матч. Да нас у госці зноў едзе “Віцебск”, як гэта было ў 2009 годзе. Надыходзячы матч 22-га тура стане для “Нёмана” 700-м у Вышэйшым дывізіёне.

Гарадзенская танцорка Оля Лета застрахавала свае ягадзіцы на 25 тысяч долараў

Некалькі дзён таму вядомая танцорка выклала у інтэрнэт відэа, якое ўжо паспела разляцецца па ўсёй краіне. Там яна танчыць тверк ноччу на цэнтральнай вуліцы горада. Але як высветлілася, гэта былі яшчэ “кветачкі”. Літаральна за некалькі гадзін да нашай сустрэчы Оля Лета пайшла на чарговы нечаканы эксперымент: танцорка застрахавала свае ягадзіцы на 25 тысяч долараў.

Віталь Будзько: “Затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай. Аб чым тут можна казаць?”

У Барысаве завяршыўся суд, на якім разглядалі справу фанатаў зборнай Беларусі, у тым ліку і вядомага гарадзенскага фаната Віталя Будзько. Іх затрымалі 12 кастрычніка ў час матчу зборнай Беларусі супраць зборнай Македоніі.

“Зоркі сышліся і выставе быць”. Фатограф Сяргей Марозаў пакажа “Маналог з сусветам”

Байкер, выкладчык і фатограф Сяргей Марозаў зусім нядаўна адкрыў фотавыставу “Прывіды тэатра” і ўжо актыўна рыхтуецца да чарговага вернісажу. Гэтым разам ён пакажа гарадзенцам вынікі свайго назірання за зорным небам.