ДТЗ каля Прадцечанскага храма ў Гродне

11 верасня ў 16:30 на вуліцы Курчатава адбылося транспартнае здарэнне паміж ГАЗам 3307 і “Peugeot 406”.

У цэнтры Гродна затрыманы прадавец насваю

Гандляр у цэнтры горада рэалізаваў супрацоўніку МПЗ 10 пакецікаў і прапанаваў набыць яшчэ 14. Паведамляе прэс-служба МПЗ.

Новыя падрабязнасці аварыі з цяжкімі наступствамі ў Гродне (відэа)

|

Прэс-служба ДАІ дадала на свой канал відэа з месца аварыі і затрыманым кіроўцам, які 9 верасня збіў дзвюх жанчын на вуліцы Белуша. 

У аварыі на вуліцы Белуша загінула жанчына

9 верасня 18-гадовы кіроўца аўтамабілю “Seat Ibiza” выляцеў з дарогі на прыпынак грамадскага транспарту і збіў дзвюх жанчын.

Каложа можа з’ехаць у Нёман?

|

Каложа ў любы момант можа «з’ехаць» ў Нёман, лічаць мінскія і гродзенскія архітэктары і гісторыкі, якія пачалі біць трывогу. У бетоннай агароджы на краі Каложскага схілу з’явіліся глыбокія касыя расколіны.

З тысяч прац знайшлося 20: у Гродне адкрылася пасмяротная выстава Зміцера Іваноўскага

Выстава памяці гродзенскага мастака Зміцера Іваноўскага, які памёр 5 снежня 2013 года, сабрала столькі людзей, што яны проста не змясціліся ў галерэі. Адкрыццё прайшло на вуліцы, а пра заўчасна памерлага аўтара карцін выказаліся яго знаёмыя і сваякі.

Фасады шматпавярховікаў у Гродне размалююць мастакі-графіцісты

Па Беларусі працягвае вандраваць стрыт-арт праект Must Act – Must Art, які сваёй мэтай аб’явіў легальнае ўпрыгожванне будынкаў з дапамогай графіці. Пасля Магілёва, Гомеля, Баранавіч і Рагачова, у верасні мастакі з Пінска, Рэчыцы, Ліды, Оршы, Мінска, Брэста і Віцебска накіруюцца ў Гродна.

Дзень памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах Гродзеншчыны, адбудзецца 3 верасня

Супрацоўнікі ДАІ паставяць фігуры хлопчыкаў і дзяўчат. Праваслаўныя і каталіцкія святары здейсняць малітву за дзетак, якія загінулі на дарогах.

У Гродне 4-5 верасня адбудзецца выстава-кірмаш вінаграду

Больш за сто сартоў вінаграду можна паспрабаваць у Гродзенскім аграрным ўніверсітэце на выставе “Вінаград 2014”.

У Гродна прыедзе “Мумій Тролль”

Расійскі гурт “Мумій Тролль” аб’явіў канцэртны тур па Беларусі. “Мумій Тролль” наведае 4 гарады: Мінск, Гродна, Гомель і Брэст. У Гродне канцэрт адбудзецца 30 кастрычніка.