Фотарэпартаж: Як аднаўляюць балота Святое ля Гродна

Беларускія балоты пацярпелі ад маштабнай меліярацыі, якая пачалася ў 60-я гады ХХ стагоддзя. Некалі вялікае балота Святое, агульнай плошчай 3835 га, таксама было асушана, і за перыяд з 1964 года да сёння на ім выпрацавана 2978 га. Выпрацаваныя ўчасткі не выкарыстоўваюцца і з’яўляюцца прычынай пажараў. Нядаўна адзін участак на Святым балоце пачалі забалочваць у межах міжнароднага праекта. Працэс аднаўлення балот вельмі доўгі: метровы слой торфу аднаўляецца тысячу гадоў. Як гэта адбываецца паказаў “Гродзенскі Зялёны партал”.

Сакавік набраў моц: на Гарадзеншчыне пачалася нарыхтоўка бярозавіку

|

Сёлета цёплая вясна паспрыяла ранняму пачатку нарыхтоўкі бярозавіку. Адмысловыя сезонныя брыгады ўжо створаны ў лясніцтвах і пачалі падрыхтоўку дзялянак і збор соку. Пра падрабязнасці працэсу мы даведаліся ў Індурскім вопытна-доследным лясніцтве, дзе працуе лепшая ў Гродзенскім раёне брыгада нарыхтоўшчыкаў бярозавіку па выніках мінулага года.

90-я forever! “Банда на Тэчыках” абстрэльвае маршруткі ў Навагрудскім раёне

|

Гарадзенскія маршруткі ў трэці раз трапілі пад абстрэл нелегальных перавозчыкаў, якія ніяк не хочуць пускаць канкурэнтаў у Навагрудскі і Карэліцкі раёны.

Что думают жители Белостока о Беларуси?

|

Польшча — суседка Беларусі. А што палякі думаюць пра Беларусь і беларусаў? Карэспандэнты “Нашай Нівы” запыталіся людзей на вуліцах Беластока.

У палякаў з’явілася новая ідэя як вярнуць цягнік Гродна-Беласток

|

Новы варыянт рашэння праблемы з цягнікамі ў беларускім напрамку прапануе польскае Міністэрства інфраструктуры. У Гродна маглі б ездзіць некаторыя вагоны ўжо існуючага цягніка Варшава-Беласток.

Міністр замежных спраў Польшчы наведае з візітам Беларусь. У планах не толькі палітычныя пытанні

Міністр Вітальд Вашчыкоўскі збіраецца з візітам у Беларусь. Як высветлілася, яго сюды цягне не толькі вырашэнне палітычных пытанняў, але і сентыменты.

Дарожная карта развіцця Аўгустоўскага канала прынята ў Гродзенскай вобласці

Дарожная карта развіцця Аўгустоўскага канала, прынятая ў Гродзенскай вобласці, прадугледжвае рэалізацыю больш чым 80 мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне турыстычнай прывабнасці воднай артэрыі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, піша Белта.

Які мог быць і пакуль што не стаў Беласток: пяць візуалізацый нерэалізаваных праектаў

|

У найноўшай гісторыі Беластока хапае візіянерскіх праектаў. Пра некаторыя з іх яго жыхары могуць ужо забыць, а на некаторыя трэба яшчэ пачакаць. Kurier Poranny апублікаваў некалькі нерэалізаваных праектаў.

Международное сообщество обсудит прогресс в решении вопроса об АЭС в Островце

|

Міжнародная супольнасць мае намер даць ацэнку прагрэсу, дасягнутаму Беларуссю ва ўвядзенні ў жыццё дадзеных два гады таму рэкамендацый з нагоды Астравецкай АЭС, піша delfi.lt.

Беларускія веламаршруты на Аўгустоўскім канале стануць часткай еўрапейскай сеткі

Для развіцця веласіпеднай інфраструктуры плануецца некалькі трансгранічных праектаў. У планах, між іншым – адкрыццё веласіпеднага і пешаходнага пункта пропуска на Аўгустоўскім канале, піша Белта.