“Песняры” спелі на карысць Наваградскага замку

|

Сродкі , атрыманыя ад канцэрта “Песняроў” у Наваградку, накіраваныя на кансервацыю вежаў Наваградскага замку. Такім чынам, унёсак на аднаўленне помніка зрабіў кожны, хто набыў білет.

Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32

|

Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання.

Алесь Кіркевіч даслаў “Твайму Стылю” ліст

Маці Алеся сп Ларыса Аляксандраўна кажа, што лістоў ад сына атрымала ўжо шмат – практычна мае ліст на тыдзень, а то і больш. Сама Ларыса Аляксандраўна піша сыну штодня.

У Гродне з’явіцца памятная дошка ў гонар Сталыпіна

|

Конкурс эскізных праектаў сярод беларускіх прафесійных мастакоў, скульптараў, архітэктараў сёння абвясціла ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкаму.

Уладзімір Ламека: Пачобут размаўляе па-польску? Дайце перакладчыка!

|

Намеснік упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Уладзімір Ламека пракаментаваў сітуацыю, якая ўзнікла ў гарадзенскай турме падчас спаткання Андрэя Пачобута з бацькам.

Кантрабандных шчанюкоў прададуць гродзенцам

|

17 шчанюкоў ёркшырскага тэр’ера разам з іх мамай затрымалі гродзенскія памежнікі ў пункце пропуска “Бераставіца”.

Малых знайшоў службовы памежны сабака Друза.

Паэтка з надтрэснутым сэрцам

У музеі Максіма Багдановіча 9 чэрвеня маладая гарадзенская паэтка Ганна Аўчыннікава прэзентавала першы ўласны паэтычны зборнік “Ад зачыненай брамы”.

Слонімцы ўшануюць памяць Міхала Валовіча

|

18 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адзначаць 205-годдзе з дня нараджэння кіраўніка сялянскага антыцарскага паўстання на Слонімшчыне Міхала Валовіча, пакаранага смерцю ў Гродне 2 жніўня 1833 года.

Гродзенскія лясы выратуе надвор’е

|

Сёння, з пачаткам дажджоў, адмененыя ўзмоцненыя дзяжурствы, якія трывалі апошнія дні  ў Гродзенскім лясгасе.

У Лідзе, Ваўкавыску, Наваградку і Шчучыне пакуль застаецца чацьвёртая з пяці магчымых ступень пажаранебяспекі.

У Гродне судзяць дырэктара “Кансэнта”

У судзе  Кастрычніцкага раёна слухаецца крымінальная справа па абвінавачанні былога кіраўніка расійска-беларускага СТАА “Кансент” у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, і ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

Пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 200 жыхароў Гродна, якія ўнеслі свае грашовыя сродкі на будаўніцтва кватэр.