Суд над журналістам Андрэям Пачобутам будзе закрытым?

Пра гэта журналістам паведаміла сёння жонка журналіста «Gazety Wyborczej» Аксана. Ініцыятарам закрытага судовага паседжання стала абласная пракуратура.

На Гарадзеншчыне прадпрымаюцца меры па прафілактыцы віруса Е.coli

|

Санітарныя службы ўзмоцнена правяраюць гародніну ў крамах, на рынках, у сталоўках. У летніках забаронена карміць дзяцей імпартнымі садавінай і гароднінай.

Паліва на запраўках падаражэла сёння на 31%

|

Канцэрн “Белнафтахім” тлумачыць рост коштаў неабходнасцю бараніць унутраны рынак ад вывазу бензіна і саляркі за мяжу. У гарадзенскай інтэрнэт-прасторы ўжо абмяркоўваецца акцыя ў адказ з боку аўтамабілістаў.

“Таямнічы кінатэатар Львоў” прагучыць ва Уроцлаве

|

Гродзенскі актор і бард Віктар Шалкевіч едзе ў Польшчу, каб выступіць на адным з юбілейных канцэртаў, арганізаваных з нагоды 10-годдзя Калегіюма Усходняй Еўропы.

Сафары альбо мае афрыканскія прыгоды

| Без катэгорыі

Статак жырафаў гультаявата тупае сюды-туды на фоне вялікага чырвонага сонца, якое хіліцца за далягляд. Мультыплікацыйныя героі дыснэеўскага фільму «Кароль Леў». Савана, на прасторах якой растуць нешматлікія дрэвы: баабабы, акацыі … Жывёлы і … натоўпы ўзброеных апаратамі і біноклямі турыстаў – неад’емныя прыкметы кожнай экспедыцыі ў Афрыку.

У Гродне з’явіцца 250 новых беспрацоўных

|

Праз два тыдні прадпрыемства “Гроднатэкстыль” канчаткова спыняе працу. З 300 супрацоўнікаў адразу працаўладкаваць змогуць толькі 52 чалавекі.

Маладыя спартоўцы праедуць беларуска-польскую мяжу на роварах

Маладзёны з Беларусі, Польшчы, Расеі і Украіны прымуць удзел у шматдзённай роварнай гонцы, якая ладзіцца на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Фінішуюць раварысты ў Гродне 12 чэрвеня.

Пра Беларусь, якой ужо няма

|

А таксама ментальнасць беларусаў, людскую мараль, каханне і  цуды святога Францыска пойдзе гаворка на сустрэчы Дануты Бічэль з гродзенцамі, якую сама паэтка называе запозненай прэзентацыяй выдадзенай паўгады таму кнігі ўспамінаў “Мост святога Францішка”.

Сустрэча адбудзецца 12 чэрвеня ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы.

Будаўніцтва цэха азотнай кіслаты ў Гродне не выклікала пытанняў?

Заўтра апошні дзень падачы заяўкі на неабходнасць правядзення грамадскіх слуханняў па абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта будаўніцтва цэха азотнай кіслаты акцыянерным таварыствам “Гродна Азот”.

У Гродне адзначылі 170-годдзе Элізы Ажэшкі

Сёння спаўняецца 170 год з дня нараджэння вядомай піьсменніцы Элізы Ажэшкі. Абласная бібліятэка імя Карскага ў гонар пісьменніцы зладзіла двухдзённае свята.