Памёр вядомы гарадзенскі скульптар Аляксандр Анціпін

|

Ён з’яўляўся кіраўніком Гарадзенскай абласной арганізацыі Саюза беларускіх мастакоў.

У Мінску ідзе суд над гарадзенцам Алесем Кіркевічам

|

Гарадзенца вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску.

“Цукровы шторм” падзяліў ачкі з “Брэсцкімі зубрамі”

|

Нічыёй скончылася супрацьстаянне бейсбалістаў “Цукровага шторму” і “Брэсцкіх зуброў”. 22 і 23 красавіка каманды абмяняліся ў Брэсце перамогамі.

Новай “Крамбамбуляй” частавалі ў Гродне

|

Унікальны выпадак – усім вядомы гурт прэзентуе найноўшую, раней не прадстаўленую праграму, не ў “свядомым і творчым”, а ў правінцыйным Гродне. Больш за тое – прэзентуе праграму, якой можна ганарыцца.

Маленькім гарадзенцам распавядуць пра Грунвальдскую бітву

|

Прэзентацыя гістарычнай кнігі для дзяцей “Яська і конік ягоны Грыўка” мусіць ператварыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі старадаўняй дуды.

Першы ў Беларусі вятрак мегаватнага класа з’явіўся пад Наваградкам

|

Зараз на 90-мятровым ветрагенератары  ідзе наладка, ён пачаў выпрацоўваць першыя мегаваты энергіі.

Беларускі вечар у Гродне. Дзве імпрэзы для розуму і сэрца

|

28 красавіка, у бліжэйшы чацьвер,  “Гарадзенскі калегіум” ладзіць адразу дзве імпрэзы: прэзентацыю ўнікальнай інтэрнэт-бібліятэкі і творчую сустрэчу з бардам Алесем Камоцкім, які прадставіць гродзенцам свой новы праект.

Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Гродне 1-2 мая

|

У бліжэйшыя выходныя гродзенскія аматары гісторыі роднага горада нарэшце змогуць наведаць экскурсіі, раней адмененыя з-за жалобы па ахвярах выбуху ў мінскім метро.

Кантрабанда села на мель

|

Герметычна закрытую бочку знайшлі гродзенскія памежнікі на водмелі ў рэчышчы Нёмана на беларуска-літоўскай мяжы напярэдадні Вялікадня.

У маі адбудзецца прэмьера чарговага трылера, знятага ў Жалудку

|

Кароткаметражны фільм “Дом” зняў 23-гадовы режысёр Арцём Лобач, які ў 2009 годзе працаваў памочнікам мастака-пастаноўшчыка на здымках “Масакры” Андрэя Кудзіненкі.

Тады маёнтак князёй Чацьвярцінскіх настолькі ўразіў будучага рэжысёра, што ў выбары натуры для ўласнага фільма ён ужо не сумняваўся.