У Гродне з’явіўся новы біскуп: вялікі фотарэпартаж “ТС” з біскупскага пасвячэння кс. Юзафа Станеўскага

Пасвячэнне рэктара гродзенскай семінарыі ў біскупы адбылося 1 лютага ў Катэдры. З гэтага дня ён пачаў працу ў якасці дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

З’явілася праграма мерапрыемстваў у рамках акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі 2014 года”

|

Гарвыканкам апублікаваў праграму культурных мерапрыемстваў, якія плануецца правесці ў 2014 годзе ў межах акцыі “Культурная сталіца Беларусі”. Змяшчаем гэтую, фактычна, гадавую афішу горада, на “Тваім стылі”.

Рада гарадзенскага ўніверсітэта канчаткова звольніла гісторыка Іну Соркіну

|

Сёння, 27 студзеня, на Радзе ўніверсітэту канчаткова вырашылася справа Іны Соркінай, якую 11 студзеня не пераабралі на пасаду дацэнта. Соркіна спрабавала аспрэчыць звальненне, падаўшы заяву на імя рэктара.

Міс Гродна 2014: Ігар Леговіч пра гісторыю, перапынак і адраджэнне

|

У Гродна вяртаецца папулярны некалі конкурс “Міс Гродна”. Карэспандэнтка “Твайго стылю” паразмаўляла з прадпрымальнікам Ігарам Леговічам, які стварыў і прадзюсаваў гарадзенскі конкурс прыгажосці з 1987 да 2005 года.

Працоўная група распрацуе ўмовы продажу дзяржпакету акцый ААТ “Гродна Азот”

“Гродна Азот” – адно з прадпрыемстваў інтэграцыйнай “пяцёркі”, на рэалізацыю якіх цяпер завязаныя не толькі пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь, але і фінансавая лаяльнасць Крамля.

Польскае консульства ў Гродне пашырылася (фота)

|

Прысутны на адкрыцці новых памяшканняў пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка нагадаў, што новая зала для наведнікаў і новыя акенцы падачы дакументаў не дапамогуць павялічыць колькасці выданых візаў, калі не атрымаецца пашырыць штат консулаў.

60 маладых выратавальнікаў МНС урачыста прынялі прысягу

|

Напярэдадні 15-гадовага юбілею Міністэрства надзвычайных сітуацый, 16 студзеня, у парку Жылібера 60 маладых гарадзенскіх выратавальнікаў урачыста прынялі прысягу.

Чаму на Фару не вярнулі анёла?

Аб лёсе анёла-флюгера з Фарнага касцёла ўзгадалі чытачы “Вячэрняга Гродна”. Фігуру дэмантавалі ў 2009 годзе, як тады казалі, часова. Аднак праз пяць гадоў яе так і няма. Куды знік адзін з анёлаў і калі вернецца, “ВГ” даведаўся ў пробашча Фары ксяндза Яна Кучынскага.

У гарадзенцаў застаецца тыдзень, каб пабачыць унікальную выставу, прысвечаную паўстанню 1863 года

Беларуска-літоўская выстава “Паўстанне 1863 года: твары, імёны, гісторыі” працуе ў гарадзенскім Старым замку да нядзелі 19 студзеня. На ёй можна пабачыць аўтэнтычныя рэчы, такія як здымак Каліноўскага або сцяг паўстанцаў. Экспанаты нідзе ў Беларусі, акрамя Гродна, не будуць выстаўляцца, і па заканчэнні выставы вернуцца ў Літву.

“Бацькаўшчына” праспявала калядкі ў абласной лякарні

|

Гарадзенскі хор духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” адзначыў праваслаўнае Раство ў царкве Св. Лукі дабрачынным канцэртам.